Еменскія ратавальнікі знайшлі цела альпініста Антара аль-Абсі па мянушцы Чалавек-павук праз некалькі гадзін пасля яго падзення ў кратар з сярністымі водамі вулкана Дамт у паўднёвай правінцыі Эд-Далі, перадае БелТА.
«Цела скалалаза аль-Абсі было вынята з гарачых вод унутры спячага вулкана ў выніку пошукавай аперацыі, якая пачалася адразу пасля яго знікнення падчас узыходжання», — прыводзіць выданне паведамленне службы грамадзянскай абароны Емена.
Антар аль-Абсі набыў папулярнасць у сацыяльных сетках дзякуючы відэаролікам, у якіх ён дэманстраваў свае навыкі альпінізму ў небяспечных горных раёнах, выконваючы ўздымы без абсталявання, страхоўкі і нават абутку. За гэта яго празвалі Чалавекам-павуком у Емене. Яго падзенне са скалы ў кратар вулкана таксама было адлюстравана на відэа.