Top.Mail.Ru

У ЕС заявілі, што еўрапейскія дарогі непрыдатныя для перакідвання войск

Аўтамабільныя і жалезныя дарогі ЕС не падыходзяць для хуткага перакідвання па ўсёй кантынентальнай частцы Еўропы ваеннай тэхнікі і войскаў. Такую заяву зрабіў еўракамісар у справах транспарту і турызму Апосталас Цыцыкостас, паведамляе ТАСС. 



Кіраўнік транспартнай службы ЕС адзначыў, што Брусэль мае намер выдаткаваць 17 млрд еўра на мадэрнізацыю транспартных сетак для павышэння ваеннай мабільнасці.

Са слоў еўракамісара, натаўскія танкі вагой да 70 т, калі іх будуць задзейнічаць для рэагавання на ўсходняй мяжы, затрымаюцца ў тунэлях. Цяпер на перакідванне ваеннай тэхнікі і войск «з заходняй часткі Еўропы ва ўсходнюю ідуць тыдні, а то і месяцы». 

«Такая рэальнасць», сказаў Цыцыкостас, дадаўшы, што частка існуючай інфраструктуры была пабудавана без уліку магчымасці «транспарціроўкі армій праз тэрыторыю» супольнасці.

«У нас ёсць старыя масты, якія трэба абнавіць, удасканаліць, і вузкія, якія варта пашырыць», — звярнуў увагу еўракамісар. 

Брусель распрацоўвае стратэгію па мадэрнізацыі 500 інфраструктурных праектаў уздоўж чатырох ваенных калідораў, якія пралягаюць праз дзяржавы Еўрасаюза. Адзначаецца, што ў планах таксама скараціць бюракратычную нагрузку, каб не было «захрасання танкаў у папяровай валакіце» пры перасячэнні граніц.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю