Ключавой тэмай даклада Прэм’ер-міністра стаў міжнародны парадак дня з улікам нядаўніх сустрэч кіраўніка беларускага ўрада.
У час візіту ў Кыргызстан Аляксандр Турчын сустрэўся з Прэзідэнтам Садырам Жапаравым, абмеркаваўшы двухбаковыя адносіны, інтэграцыйныя сувязі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, гуманітарнае супрацоўніцтва.
Акрамя таго, Прэм’ер-міністр Беларусі правёў перагаворы з Прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным. Кіраўнікі ўрадаў разгледзелі пытанні эканомікі і ўзаемаадносін дзвюх краін.
Прэзідэнт дэталёва пацікавіўся вынікамі гэтых сустрэч і перагавораў. Таксама ў кабінеце беларускага лідара абмяркоўваліся пытанні ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў маючых адбыцца самітах шэрагу міжнародных арганізацый.
Вераніка КАНЮТА
Фота БелТА