Top.Mail.Ru
270

У ФПБ падвялі вынікі маніторынгу школьных тавараў

З пачатку жніўня ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах прафсаюзныя спецыялісты праводзілі маніторынгі наяўнасці ў гандлёвых аб’ектах асартыменту школьных тавараў.



Адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак як малодшых, так і старэйшых класаў, канцылярскія тавары, школьныя прылады — З 1 па 29 жніўня прадстаўнікі прафсаюзаў наведалі больш за 300 гандлёвых кропак па ўсёй краіне.

Як адзначыў Дзмітрый Аляксейчык, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін ФПБ, ва ўсіх рэгіёнах напярэдадні 1 верасня быў прадстаўлены шырокі асартымент тавараў як айчыннай вытворчасці, так і імпартных вытворцаў.

У прыватнасці, у асартыменце школьнага адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак пераважала прадукцыя беларускіх вытворцаў. Акрамя таго, айчынныя вытворцы дамінавалі ў асартыменце абутку і скургалантарэйных тавараў. Што да канцылярскіх і пісьмовых тавараў, то ў продажы прадстаўлена, у асноўным, імпартная прадукцыя.

Трэба адзначыць, што разам з маніторынгам працягваюць працаваць Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр ФПБ і грамадскія прыёмныя прафсаюзаў. Так, у жніўні нараканняў на адсутнасць у гандлёвых аб’ектах асобных тавараў школьнага асартыменту не паступала.

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю