Шкода ад штормаў «Нільс» і «Пэдра», якія абрынуліся на Францыю ў лютым і выклікалі маштабныя паводкі, ацэньваецца прыкладна ў 1,2 млрд еўра, перадае БелТА.
На Францыю 12 і 19 лютага абрынуліся штормы, якія суправаджаліся выключнымі ападкамі. Найбольш пацярпелі заходнія і паўднёва-заходнія рэгіёны. Ахвярамі стыхіі сталі тры чалавекі, тысячы дамоў аказаліся падтопленыя, частка жыхароў была эвакуяваная, фіксаваліся перабоі з электразабеспячэннем.
France assureurs ацэньвае шкоду непасрэдна ад штормаў у 900 млн еўра. У сваю чаргу CCR ацэньвае выплаты па лініі механізму страхавання ад стыхійных бедстваў, звязанага перш за ўсё з паводкамі, у 290 млн еўра. Сукупны ўрон ад гэтых з’яў надвор’я, такім чынам, дасягае прыкладна 1,2 млрд еўра.