Па стане на 18 лютага ў Францыі дажджы не спыняюцца ўжо 36 дзён, што стала абсалютным рэкордам, перадае БелТА.
Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў кастрычніку-лістападзе 2023 года, калі ападкі фіксаваліся 32 дні запар. Паводле звестак метэаслужбы, у першыя 16 дзён лютага выпалі найбольш моцныя з 1959 года ападкі — больш за 110 мм, а ў некаторых рэгіёнах колькасць дажджу і снегу ўтрая перавысіла месячную норму.
З-за праліўных дажджоў працягваюцца паводкі. У чатырох дэпартаментах (Мен і Луара, Прыморская Шаранта, Жыронда, Ло і Гарона) абвешчаны найвышэйшы, чырвоны, узровень пагоднай небяспекі. Яшчэ ў дзевяці дэпартаментах дзейнічае перадапошні, аранжавы, узровень пагрозы.