Францыя, Іспанія і Грэцыя плануюць увесці абавязковыя ўзроставыя абмежаванні для карыстальнікаў сацсетак. Аб гэтым пішуць РИА Новости.
Агенцтва Bloomberg, спасылаючыся на дакумент, які аказаўся ў яго распараджэнні, інфармуе, што міністры па пытаннях лічбавых тэхналогій гэтых краін каардынуюць свае дзеянні напярэдадні сустрэчы з калегамі з іншых краін Еўрасаюза, якая, як чакаецца, пройдзе 6 чэрвеня. Правілы, якія яны распрацоўваюць, могуць абавязаць распрацоўшчыкаў прылад з выхадам у інтэрнэт забяспечваць іх тэхналогіямі праверкі ўзросту.
Таксама падкрэсліваецца, што гэтыя краіны гатовы выкарыстоўваць эканамічныя меры, каб прымусіць тэхналагічныя кампаніі распрацаваць эфектыўныя ўзроставыя абмежаванні для падлеткаў.
Даныя аб узросце не прыводзяцца.