Узровень вады ў рацэ Луары ў Францыі дасягнуў крытычна нізкай адзнакі. З-за спякоты і засухі рэчышча ракі з кожным днём усё мацней агаляецца, паведамляе БелТА.
Па словах мэра размешчанага на рацэ горада Луараксанс Жан-Поля Юэ, розніца ва ўзроўні вады ў Луары ў параўнанні з лютым, калі ў рэгіёне была зафіксаваная гістарычная паводка, «складае ад васьмі да дзевяці метраў». Ён таксама выказаў асцярогу, што ў горадзе могуць часова ўвесці абмежаванні на выкарыстанне пітной вады, калі найбліжэйшым часам не будзе дажджоў.
Абмяленне Луары, як і іншых рэк Еўропы, у тым ліку Рэйна і Дуная, звязана з паніжаным узроўнем ападкаў і анамальна гарачым надвор’ем у апошнія месяцы.