Напярэдадні гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне медыцынская грамадскасць Фрунзенскага раёна Мінска разам з прафсаюзным камітэтам 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі арганізавалі ўрачыста-патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўшанавалі ветэранаў раёна.
— Нізкі паклон і самыя шчырыя словы падзякі вам, дарагія ветэраны. Ваш подзвіг назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Мы павінны памятаць аб тых ахвярах, якія былі прынесены дзеля нашай свабоды і будучыні. Дзякуй вам за мір, які мы маем сёння, — адзначыў галоўны ўрач 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі Фрунзенскага раёна Мінска Мікалай Трубчык.
Павіншаваў ветэранаў святочным выступленнем і арт-праект «БрэндБай».