Top.Mail.Ru

У Гарадоцкім раёне пройдуць абласныя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі «Удалая лунка»

У Гарадоцкім раёне з 23 па 24 студзеня пройдуць абласныя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі «Удалая лунка — 2026». Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання, перадае БелТА.



«Спаборніцтвы праводзяцца ўжо больш за 10 гадоў і спрыяюць папулярызацыі спартыўнага рыбалоўства, далучэнню грамадзян да актыўнага адпачынку, здаровага ладу жыцця», — адзначыў інспектар па сацыяльна-эканамічнай рабоце абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Андрэй Краснікаў.

Сёлета спаборніцтвы пройдуць на базе турыстычна-аздараўленчага комплексу «Лосвіда». У іх прымуць удзел каля 70 чалавек - работнікі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, а таксама прыватных арганізацый. Іх чакае тры конкурсы. «Першы — сама лоўля рыбы. Пераможцам стане той, у каго па вазе акажацца самы вялікі ўлоў. Дарэчы, рэкорд быў пастаўлены ў 2024 годзе — каля 5 кг рыбы, сярод яе аказаўся нават шчупак. Далей канкурсанты будуць на хуткасць свідраваць лункі. І трэці этап — забег па лёдзе з рыбацкімі снасцямі. Варта адзначыць, што гэта не чыста мужчынскае спаборніцтва, з году ў год сваё майстэрства дэманструюць і жанчыны», — удакладніў Андрэй Краснікаў.

Пераможцы будуць вызначаны ў камандным заліку і чатырох намінацыях. Усе ўдзельнікі спаборніцтва атрымаюць дыпломы і прызы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю