У Гарадоцкім раёне ўзятыя пад ахову месца вырастання дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта ад 19 лістапада 2025 года № 1064 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
Месцы росту перададзеныя дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Гарадоцкі лясгас». Зацверджаны пашпарты і ахоўныя абавязацельствы.
У прыватнасці, узятыя пад ахову насаджэнні бярозы нізкай у раёне вёсак Сурміна і Каверзы, папуляцыі званочка шыракалістага, некеры перыстай у раёне вёскі Янава.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.