Top.Mail.Ru

У гарах Ошскай вобласці Кыргызстана знайшлі палатку зніклых альпіністаў, яна аказалася пустой

У гарах Ошскай вобласці Кыргызстана знайшлі палатку зніклых альпіністаў, аднак унутры нікога не аказалася, перадае БелТА.



Як паведамлялася раней, у гарах Кыргызстана прапала група альпіністаў, яны перасталі выходзіць на сувязь пасля ўзыходжання на пік Карумду 4 жніўня. Перад пачаткам спуску альпіністы звязаліся з аператарам і паведамілі, што гатовы рухацца ў бок базавага лагера. У назначаны час група не прыбыла на кантрольны пункт, яе месцазнаходжанне застаецца невядомым.

У групе былі два грамадзяніны Беларусі і адзін грамадзянін Літвы. Пошукі турыстаў прадаўжаюцца, прыцягнуты пяць ратавальнікаў МНС са спецтэхнікай, пяць супрацоўнікаў Пагранічнай службы і два добраахвотнікі-гіды — грамадзяне Швейцарыі.

«8 жніўня да пошукаў былі прыцягнуты восем ратавальнікаў. Работы праводзіліся на вышыні каля 5 тысяч метраў, пасля чаго ратавальнікі засталіся на начлег», — адзначылі ў МНС.

Беларуская федэрацыя альпінізму і скалалажання звярнулася да калег з Кыргызстана з просьбай аказаць дапамогу ў пошуках прапаўшай групы. Кіраўнік Дзяржаўнага агенцтва па развіцці турызму Эдуард Кубатаў расказаў Sputnik, што сфарміравана выратавальная група для пошукаў прапаўшых альпіністаў.

Пасольства Беларусі ў Кыргызстане знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі органамі ўлады і сваякамі зніклых беларусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю