Top.Mail.Ru
269

У Гаване адбылася перадача Кубе беларускай гуманітарнай дапамогі

Цырымонія перадачы беларускай гуманітарнай дапамогі Кубе адбылася ў Гаване, паведамляе БелТА.



У мерапрыемстве па перадачы грузу прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Куба Віталь Барчук, дырэктар кубінскага Нацыянальнага інстытута гематалогіі і імуналогіі Гільфрэда Роке Гарсія, а таксама прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства знешняга гандлю і замежных інвестыцый і Міністэрства замежных спраў.

Гуманітарная дапамога ўключае 13 пазіцый, сярод якіх лекавыя прэпараты, мясныя кансервы і сухое натуральнае малако.  

Гільфрэда Роке Гарсія ад імя ўрада і ўсяго кубінскага народа шчыра падзякаваў брацкай Беларусі за гэты жэст добрай волі і адзначыў, што аказаная беларускім урадам гуманітарная дапамога вельмі своечасовая і ўнясе важкі ўклад у паляпшэнне эпідэміялагічнай і харчовай сітуацыі на Кубе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю