У мінулы аўторак прэзідэнцкая каманда выйграла з лікам 6:3 і сёння імкнулася здабыць другую перамогу. І гэта ёй удалося. Ужо праз паўтары хвіліны пасля пачатку сённяшняй сустрэчы лік адкрыў найлепшы бамбардзір сезона Андрэй Касціцын, адным з асістэнтаў якога быў Аляксандр Лукашэнка. Гэты гол аказаўся адзіным у першым перыядзе, нягледзячы на намаганні гульцоў абедзвюх каманд.
Як адзначыў у размове з журналістамі па выніках першага перыяду галкіпер каманды Прэзідэнта Ігар Брыкун, фінал — гэта заўсёды вянец сезона: «Гульні, турнірная табліца, потым плэй-оф... Рыхтаваліся гэтак жа, як і да першай гульні: выйшлі, патрэніраваліся, абмеркавалі мінулую гульню. Напэўна, і ў мінулай гульне нядрэнна выглядалі. Проста адпачылі і з новымі эмоцыямі, з новымі сіламі выйшлі».
Галкіпер таксама расказаў пра тыя задачы, якія ўстанавіў трэнерскі штаб перад гульнёй: «Трэнерскі штаб прасіў гуляць у камандзе, адзін за аднаго, дапамагаць адзін аднаму, што мы і зрабілі ў першым перыядзе». Ігар Брыкун таксама адзначыў неацэнную дапамогу балельшчыкаў. «Гэта заўсёды свята! — звярнуў увагу ён. — Цяпер нават вы пытанні мне задаяце, а я вас дрэнна чую, таму што шумна. Усе балельшчыкі радасныя і шчаслівыя, і гэта крута!»
Нападаючы каманды Мінскай вобласці Дзмітрый Мялешка па выніках першага перыяду адзначаў вельмі напружаную гульню: «Мы спрабуем цалкам выконваць усе ўстаноўкі, які паставіў трэнерскі штаб. Прапусцілі, вядома, гол — гэта не вельмі добра. Але ў саміх крыху не атрымліваецца забіць». Дзмітрый Мялешка таксама адзначыў добрую гульню галкіпера каманды Прэзідэнта. «Добра гуляе, але мы будзем старацца лепш. Моманты ў нас былі нядрэнныя, у нуль уцякалі, але пакуль не можам забіць».

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ўвесь сезон Рэспубліканскай хакейнай лігі праляцеў у адно імгненне: «У сваёй кар’еры прафесійнай здаецца, што ўсё яшчэ наперадзе. Але калі гуляеш заключныя гульні, здаецца, што ўвесь час праляцеў адным імгненнем, адным днём». Спартсмен таксама адзначыў узрушаючую атмасферу сённяшняга матчу і падтрымку балельшчыкаў. «Гэта заўсёды падбадзёрвае абедзве каманды гуляць у прыгожы хакей для балельшчыкаў», — рэзюмаваў ён.
Пасля перапынку барацьба таксама была вельмі напружанай, і шматлікія балельшчыкі ўбачылі тры закінутыя шайбы — у гасцей вызначыліся Аляксандр Лукашэвіч і Ілля Бусілко, а ў складзе гаспадароў гол у свой актыў запісаў Павел Волчак — 2:2. Неўзабаве пасля старту заключнай трэці матча Арцём Каркоцкі і Андрэй Міхалёў прынеслі перамогу прэзідэнцкай камандзе — 4:2.
У паўфінале каманда Прэзідэнта перайграла хакеістаў Брэсцкага рэгіёна (3:1), а яе сапернікі па вырашальнай серыі былі мацнейшыя за зборную Гомельскай вобласці (5:3). Уладальнікамі бронзавых узнагарод цяперашняга турніру сталі брэстчане, якія адолелі ў гульні за трэцяе месца гамяльчан з мінімальнай перавагай у ліку — 5:4.
Для каманды Прэзідэнта цяперашні чэмпіёнскі тытул 17-ы па ліку. Па адным разе чэмпіёнамі станавіліся хакеісты Гомельскай і Мінскай абласцей.
Як адзначыў у размове з журналістамі трэнер каманды Прэзідэнта Дзмітрый Баскаў, каманда настройвалася на гэты фінал ужо з Новага года. «Мы разумелі, што сёлета сапраўды Мінская вобласць сабрала аптымальны склад, выкарыстала ўсе магчымыя шчыліны, усіх маладых гульцоў, якіх можна было выкарыстоўваць, умоўна кажучы, якія скончылі толькі хакейную кар’еру, але знаходзяцца яшчэ ў добрай форме. Мы стараліся захаваць традыцыі, захаваць пераемнасць, таму мы склад практычна не мянялі, і разумелі, што нам будзе вельмі цяжка. Таму мы літаральна з Новага года, якая б колькасць гадоў нашым хакеістам ужо ні было, і як бы ні было цяжка фізічна, мы два разы на тыдзень былі ў трэнажорнай зале, мы два разы на тыдзень займаліся асобна і плюс яшчэ з камандай Прэзідэнта», — расказаў Дзмітрый Баскаў.

Бамбардзірскую гонку сезона выйграў Андрэй Касціцын, у актыве якога 22 ачкі (6 шайбаў і 16 выніковых перадач). Таксама вызначаны лепшыя па гульнявых амплуа: галкіпер — Сцяпан Гарачэўскіх (каманда Прэзідэнта), абаронца — Аляксандр Кудраўцаў (Мінская вобласць), Мацвей Вінкевіч (Магілёўская вобласць).
На папярэднім этапе лядовая дружына кіраўніка дзяржавы перамагла хакеістаў Магілёўскай вобласці (9:3), Гомельскай вобласці (12:2), Гродзенскай вобласці (10:5) і Віцебскай вобласці (12:6), а яшчэ дзве сустрэчы з камандамі Брэсцкай і Мінскай абласцей завяршыліся ўнічыю з аднолькавым вынікам — 5:5.

Для каманды Прэзідэнта цяперашні чэмпіёнскі тытул 17-ы па ліку. Па адным разе чэмпіёнамі станавіліся хакеісты Гомельскай і Мінскай абласцей.
Як адзначыў у размове з журналістамі трэнер каманды Прэзідэнта Дзмітрый Баскаў, каманда настройвалася на гэты фінал ужо з Новага года. «Мы разумелі, што сёлета сапраўды Мінская вобласць сабрала аптымальны склад, выкарыстала ўсе магчымыя шчыліны, усіх маладых гульцоў, якіх можна было выкарыстоўваць, умоўна кажучы, якія скончылі толькі хакейную кар’еру, але знаходзяцца яшчэ ў добрай форме. Мы стараліся захаваць традыцыі, захаваць пераемнасць, таму мы склад практычна не мянялі, і разумелі, што нам будзе вельмі цяжка. Таму мы літаральна з Новага года, якая б колькасць гадоў нашым хакеістам ужо ні было, і як бы ні было цяжка фізічна, мы два разы на тыдзень былі ў трэнажорнай зале, мы два разы на тыдзень займаліся асобна і плюс яшчэ з камандай Прэзідэнта», — расказаў Дзмітрый Баскаў.
Паводле яго слоў, каманда рыхтавалася да гэтага фіналу грунтоўна, разумеючы ўсю адказнасць: «І нават пры гэтым нам было няпроста, — канстатаваў Дзмітрый Баскаў. — Каманда Мінскай вобласці ўсё ж такі маладая. І якія б вопытныя і якія б знакамітыя хакеісты ні былі, усё роўна ўзрост бярэ сваё, і нам даводзілася даставаць з сябе ўсе свае рэсурсы, усе свае сілы, усе магчымасці. Мы гулялі ў такі бескампрамісны хакей да канца».

Дзмітрый Баскаў заявіў, што насамрэч сёння камандзе Прэзідэнта было нават трошкі лягчэй, чым у аўторак. «Мы ўжо злавілі гэты гульнявы тонус, мы знайшлі лепшае спалучэнне, мы падабралі ўзроставым хакеістам хуткія замены адзін з адным: хтосьці гуляў праз раз, хтосьці выходзіў на замену праз 15-20 секунд, і таму мы былі ў нармальным тонусе. Адзінае, што мы сказалі, што не хочам гуляць яшчэ адну гульню заўтра. І таму ўсё, што ёсць, усё, што засталося — увесь гэты ўнутраны рэсурс і рэзерв трэба было дастаць на трэці перыяд і прычым з першых хвілін пайсці агрэсіўна на вароты, дысцыплінавана згуляць у сваёй зоне, што і атрымалася».
Дзмітрый Баскаў таксама ацаніў гульню каманд з рэгіёнаў. «Я магу дакладна сказаць, што ўсе вобласці падышлі ў гэтым сезоне вельмі грунтоўна. Не было ніякіх прахадных матчаў. Кожная вобласць скарысталася па-добраму рэгламентам. Ідэя была простая — каб дзіцячыя трэнеры, якія працуюць у рэгіёнах, у іх як раз з’явілася магчымасць згуляць, не проста ў аматарскі хакей, а згуляць яшчэ супраць каманды Прэзідэнта, мець магчымасць сфатаграфавацца з нашым кіраўніком дзяржавы. Гэта незабыўныя эмоцыі, якія і для саміх маладых людзей, і для іх маладых сем’яў, іх дзяцей, якія прыходзяць сюды пахварэць за іх. Вось у гэтым быў менавіта сэнс змены рэгламенту», — канкрэтызаваў ён.

Нягледзячы на заканчэнне сезона, каманда кіраўніка дзяржавы ў адпачынак яшчэ не сыходзіць дакладна. «Таму што ўсе яны ўдзельнічаюць яшчэ ў аматарскіх спаборніцтвах горада Мінска, хтосьці ў вышэйшай лізе, хтосьці ў першай лізе... Таму весялей — мы ў хакеі!»

Абаронца каманды Прэзідэнта Ілля Шынкевіч у размове з журналістамі падкрэсліў, што барацьба паміж камандамі была сапраўды ўпартая. «Мінская вобласць добра падрыхтавалася, таму былі цяжкія матчы». Для спартсмена гэта быў першы фінал, таму і гуляць было нялёгка. «Мінская вобласць добра падрыхтавалася, годна давала бой, таму ўсё спадабалася. Самыя лепшыя эмоцыі».

Нападаючы каманды Прэзідэнта Арцём Каркоцкі адзначыў, што шчырая падтрымка балельшчыкаў — сапраўдная матывацыя на перамогу. «Калі такая падтрымка, вядома, тут цяжка не выйсці не настроенымі, не матываванымі, — канстатаваў ён. — Калі кіраўнік дзяржавы выходзіць, нягледзячы ні на што, нягледзячы на сваю загружанасць, калі ты сам выходзіш сюды і бачыш, што адбываецца на лёдзе, бачыш падтрымку гледачоў, такі запал— усё гэта матывуе рухацца толькі наперад».

Спартсмен падкрэсліў, што хакей — гэта жыццё. «Гэта адна, напэўна, з самых лепшых гульняў у свеце, якая дае поўнае адчуванне таго, што ты жывеш, поўны спектр і адрэналіну, і каманднай гульні, — паведаміў ён. — Але яшчэ раз паўтаруся: без такой падтрымкі, вядома ж, цяжка было б нам гуляць і знаходзіць матывацыю. Але тут настройвацца асабліва не даводзіцца, таму што ўсе разумеюць: гэта фінал! Тут не важна, з кім ты гуляеш, хто супраць цябе гуляе. Тут важны ўжо сам факт, што гэта фінал, гэта адказныя гульні, якія не даюць права на памылку. І, вядома ж, заўсёды прыемна, калі, прайшоўшы такі шлях і згуляўшы такія гульні, як у нас атрымаліся ў фінале, гэта дарагога варта. І, вядома ж, задавальненне ад гэтага ўдвая большае».

Паводле яго слоў, трэнер заўсёды знаходзіць правільныя словы, правільную ўстаноўку, як дзейнічаць. «Гэта таксама вельмі важна, таму што дзесьці ў запале барацьбы гульня можа памяняцца па-рознаму. Таму, вядома ж, трэнер умела знаходзіць словы для таго, каб мы выходзілі і канцэнтраваліся на гульні», — рэзюмаваў Ілля Шынкевіч.

Такім чынам, канстатуем: пераможцам рэспубліканскай хакейнай лігі ў 17-ы раз у гісторыі стала каманда Прэзідэнта, па адным разе трафей выйгравалі хакеісты Гомельскай (2009) і Мінскай абласцей (2013). Далей было ўрачыстае ўзнагароджанне, уручэнне Кубка, мора ўсмешак, фантан эмоцый, фота на памяць, мяккія цацкі гледачам ад кіраўніка дзяржавы — пасля фінальнай сірэны свята на лёдзе працягвалася яшчэ доўга. І пераможцы, і тыя, хто аддаў на пляцоўцы ўсе сілы, але гэтым разам саступіў, у сваім меркаванні былі аднадушныя: такі хакей нам патрэбны!
З нецярпеннем чакаем працягу ў новым сезоне.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
фота БелТА