Энергія фітнесу і драйв рок-н-ролу.
«Спорт для ўсіх» — праект, які сцірае межы і робіць спорт даступным кожнаму, незалежна ад узросту, узроўню падрыхтоўкі і фізічных магчымасцяў. Мы верым, што спорт — ключ да здароўя, энергіі і гармоніі. За два выходныя чэрвеня мы правялі каля 500 трэніровак на 5 пляцоўках у Мінску. Кожны дзень работы праекта — гэта больш за 120 арганізаваных заняткаў з трэнерамі і суддзямі, а таксама шэраг актыўнасцей на любы густ: бадмінтон, фрысбі, настольны тэніс, дартс і гэтак далей. У надыходзячыя выхадныя ў Парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка мы разам з партнёрам праекта адкрываем новы напрамак — фітрак, які спалучае энергію фітнесу і драйв рок-н-ролу. Мы запрашаем усіх і кожнага стаць часткай вялікага спартыўнага руху «Спорт для ўсіх», — падкрэсліў Павел Ягораў.Памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба адзначыў, што праект «Спорт для ўсіх» становіцца сапраўдным спартыўным трэндам сталічнага лета, прыцягваючы ўсё больш прыхільнікаў актыўнага і здаровага ладу жыцця. На сённяшні дзень у дружнай камандзе ўдзельнікаў руху ўжо больш за 5,5 тыс. чалавек.
Усе заняткі «Спорта для ўсіх» бясплатныя. Неабходна толькі зарэгістравацца на сайце праекту. Мерапрыемствы праходзяць кожныя выхадныя ў парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, парку імя Уга Чавеса, парку экстрэмальных відаў спорту, пляжы № 4 Цнянскага вадасховішча і пляжы «Дразды 2». Падрабязны расклад трэніровак і інфармацыю аб праекце «Спорт для ўсіх» можна знайсці на сайце і ў сацыяльных сетках спартыўнага руху.