Top.Mail.Ru
202

У Гомелі пад адкрытым небам прайшоў летні модны фэст

Увечары 7 чэрвеня ў Гомелі прайшоў паказ мод FASHION GOMEL CITY SHOW SPRING\SUMMER`25, які сабраў дызайнераў, стылістаў, уладальнікаў прыватных студый, шоу-румаў і буйных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Арганізатарамі летняга фэсту выступілі гарадскі цэнтр культуры пры падтрымцы Гомельскага гарвыканкама, паведамляе sb.by.


Подыумам для дэманстрацыі калекцый стаў праспект Перамогі. Даступнасць лакацыі ператварыла шоу ва ўсеагульнае свята стылю і моды. Навінкі, актуальныя для вясны і лета 2025 года, паказалі прадпрыемствы «Камінтэрн» і «8 сакавіка», дызайнеры і стылісты Марына Кабадаран, Вікторыя Вадастоева, Валерыя Шылянкова, Аксана Уласенка, Святлана Вараб’ёва. 

13 калекцый для дарослых і дзяцей, прадстаўленых падчас паказу — цудоўная магчымасць выбраць стыльныя вобразы для розных момантаў: ад паўсядзённага адзення для гарачых дзён да ўбору на выпускны вечар. 

Так, стыліст Вікторыя Вадастоева, заснавальнік шоу-рума «Вобраз», уразіла вытанчанай калекцыяй «Пачуцці», створанай для асаблівых выпадкаў. А фабрыка «Камінтэрн» парадавала трэндавымі капсуламі для паўсядзённага жыцця.

У паказе калекцый прынялі ўдзел прадстаўнікі розных мадэльных студый. Літаральна шквал апладысментаў сарваў адзін з удзельнікаў, якія прадстаўлялі вобразы «Камінтэрна» — Аляксандр Громавіч, знакаміты канаіст, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Барселоне, бронзавы прызёр чэмпіянату свету, шасціразовы чэмпіён Савецкага Саюза. Летні фэст суправаджала відовішчнае шоу з удзелам артыстаў і творчых калектываў Гомеля.

Фота: «Гомельская праўда» і sb.by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю