У Гомелі сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і матацыкл, пацярпеў 9-гадовы пасажыр байка, паведамляе БелТА са спасылкай на ДАІ УУС аблвыканкама.
Увечары 26 чэрвеня 52-гадовы вадзіцель «Аўдзі» ехаў па вул. Магілёўскай абласнога цэнтра. Пры павароце не саступіў дарогу і сутыкнуўся з матацыклам «Кавасакі», якім кіраваў 39-гадовы мужчына.
Пры сутыкненні траўмы атрымалі матацыкліст і ягоны 9-гадовы пасажыр. Іх даставілі ў лякарню. Пасля аказання дапамогі мужчыну адпусцілі дадому, а дзіця шпіталізавалі.
«Варта памятаць, што перавозка дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў на матацыкле забаронена. Здароўе і жыццё дзіця напрамую залежыць ад дарослых, а наўмысна парушаючы патрабаванні ПДР, вы падвяргаеце яго жыццё небяспецы», — падкрэслілі дзяржаўтаінспектары.
Таксама ў ДАІ нагадалі, што пры кіраванні мотатранспартам трэба выкарыстоўваць моташлем і ахоўную экіпіроўку, якія ў выпадку здарэння дапамогуць пазбегнуць сур’ёзных траўм.
Фота: БелТА