Top.Mail.Ru

У Гомелі работнік абакраў сваю былую арганізацыю

Па паведамленні часова выконваючага начальніка Упраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельшчыны Аляксандра Падабеда, у міліцыю з заявай аб крадзяжы буйной сумы з офіса звярнуўся прадстаўнік арганізацыі. Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства сышчыкі затрымалі 46-гадовага жыхара абласнога цэнтра.



Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што ноччу фігурант пракраўся на ахоўваемую тэрыторыю прадпрыемства, адкуль раней быў звольнены. У кабінеце кіраўніка знайшоў ключы ад сейфа, з якога і выкраў звыш 90 тысяч рублёў. Частку скрадзенага мужчына схаваў: упакаваў у шкляныя слоікі і закапаў у падполлі сваёй хаты, а таксама на тэрыторыі дачы сужыцелькі. Пакінутае патраціў на асабістыя патрэбы і забаўкі.

Большая частка выкрадзенага канфіскавана.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры. Затрыманаму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю