Top.Mail.Ru
144

У Гомелі супрацоўнікі ДАІ суправадзілі аўто з цяжарнай у бальніцу

У Гомелі супрацоўнікі ДАІ суправадзілі аўтамабіль з цяжарнай у медустанову, паведаміла БелТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама.


На лінію 102 патэлефанаваў усхваляваны мужчына. Ён расказаў, што вязе ў радзільню цяжарную жонку і тэрмінова патрэбна дапамога. «Муж і жонка ехалі з Буда-Кашалёўскага раёна і перажывалі, што не паспеюць своечасова дабрацца да медустановы ў абласным цэнтры», — удакладнілі ва УУС. 

Улічваючы дарожную абстаноўку, начальнік дзяжурнай часці ДАІ аператыўна накіраваў найбліжэйшы экіпаж насустрач тым, хто патэлефанаваў. Інспектары ДПС Дзмітрый Шустаў і Мікіта Шурмялёў, не перарываючы сувязі з кіроўцам, хутка выявілі ў патоку патрэбны аўтамабіль. За лічаныя хвіліны яны суправадзілі яго да радзільнага дома, дзе на свет з’явілася дзяўчынка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю