Top.Mail.Ru

У Гомелі выйшла кніга вядомага вучонага і публіцыста, прысвечаная гісторыі аднаго роду

Радаводнымі шляхамі ідзе вучоны-тэхнар


Юрыя Міхайлавіча Плескачэўскага, які жыве і працуе ў горадзе на Сожы, добра ведаюць ва ўсёй Беларусі і за яе межамі. Вядомы вучоны, спецыяліст у галіне металургіі, ліцейнай вытворчасці, матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ён з’яўляецца аўтарам многіх навуковых прац, актыўна займаецца папулярызацыяй дасягненняў навукі ў розных галінах. 

Новая кніга Юрыя Плескачэўскага — грунтоўная спроба сістэмна і рэтраспектыўна выкласці інфармацыю пра жыццё і дзейнасць Плескачэўскіх. Кніга так і называецца — «Мы — Плескачэўскія». Пад адной вокладкай сабраны ўнікальныя звесткі, праз якія прасочваецца біяграфія рода, пачынаючы з XVI стагоддзя і да нашых дзён. Кніга ўтрымлівае знакавыя для Плескачэўскіх гістарычныя факты і ўнікальныя архіўныя дакументы, а таксама ўспаміны сучаснікаў, публікацыі з перыядычных выданняў.

Кніга «Мы — Плескачэўскія» — добры ўзор гісторыка-краязнаўчага даследвання для ўсіх, хто нераўнадушна ставіцца да гісторыі і свайго роду, і ўсёй нашай Айчыны.

Мікола БЕРЛЕЖ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю