Top.Mail.Ru

У Гомелі зарадная прылада загарэлася ў кішэні мужчыны, ён атрымаў апёкі

У Гомелі мужчына атрымаў апёкі з-за зараднай прылады, якая загарэлася ў кішэні, паведамілі БелТА ў абласным упраўленні МНС.



Днём 4 мая паступіў сігнал аб шпіталізацыі мужчыны 1978 года нараджэння з апёкамі. Як высветлілася, ён атрымаў іх у выніку загарання партатыўнай зараднай прылады ў кішэні адзення.

Падраздзяленні МНС не прыцягваліся, дадалі ў абласным упраўленні. 

Яшчэ адзін мужчына 1990 года нараджэння атрымаў апёкі пры выкарыстанні балгаркі ў гаражы на прыватным падворку ў Гомелі. Яго таксама шпіталізавалі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю