Агульнаабласны паказчык сяўбы збожжавых культур склаў 75 %. Такія даныя агучаны на нарадзе па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу паўднёва-ўсходняга рэгіёна, паведамляе БелТА.
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко ацаніў ход вясновых палявых работ. Так, па даных на раніцу 7 красавіка, агульнаабласны паказчык сяўбы збожжавых культур склаў 75 %. У Кармянскім і Акцябрскім раёнах завяршылі гэтыя работы, на фінішнай прамой — Мазырскі і Лельчыцкі.
Таксама было адзначана, што ў асобных гаспадарках не паспяваюць забяспечыць патрэбны тэмп і завяршыць гэту работу да ўстаноўленых тэрмінаў. Кіраўнік рэгіёна даручыў трымаць сітуацыю на кантролі, забяспечыць работу і ў выхадныя дні, каб скараціць тэрміны сяўбы.
Асобную ўвагу на нарадзе звярнулі на другую падкормку азімага рапсу: работы выкананы на 70 %. Першая падкормка азімых збожжавых культур забяспечана на 91 %, заканчэнне работ чакаецца ў бліжэйшыя дні.
Яшчэ адна найважнейшая задача для ўсіх раёнаў — унесці ўсе неабходныя арганічныя ўгнаенні і ў тэрмін падрыхтаваць глебу да сяўбы кукурузы.