Top.Mail.Ru
158

У Гомельскай вобласці на патрабаванне пракурораў скасавалі альбо змянілі 57 працэдур закупак у 2025 годзе

У Гомельскай вобласці на патрабаванне пракурораў скасавалі альбо змянілі 57 працэдур закупак у 2025 годзе, паведаміў журналістам пракурор вобласці Алег Аўдзей, паведамляе БелТА.



Як падкрэсліў пракурор вобласці, пільная ўвага ўдзяляецца пытанням у сферы барацьбы з карупцыяй. «Пастаянна аналізуецца сфера закупак, дзе найбольш праблемная сітуацыя (у плане. — Заўв. БелТА) карупцыйных рызык. Толькі за мінулы год па патрабаванні пракуратур адменена альбо зменена 57 працэдур закупак на агульную суму звыш 30 млн бел. руб.», — расказаў ён. 

«Гэта досыць сур’ёзная лічба. Ёсць яшчэ шмат праблемных пытанняў у гэтай сферы. І лепш на ранняй стадыі папярэдзіць магчымыя карупцыйныя праявы. Менавіта на гэта акцэнтавана ўвага пракурораў», — адзначыў Алег Аўдзей. 


Паводле яго слоў, за парушэнне заканадаўства ў названай сферы па ініцыятыве пракурораў 332 вінаватыя асобы прыцягнуты да розных відаў адказнасці. «Гэта дысцыплінарная, адміністрацыйная адказнасць», — канкрэтызаваў пракурор вобласці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю