Top.Mail.Ru

У Гомельскай вобласці восенню запланавана стварыць новыя лясы на 1650 га

У Гомельскай вобласці восенню бягучага года плануюць стварыць лясныя культуры на 1650 га. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Ігар Дзегцярык на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме, паведамляе БелТА.


Лесагаспадарчыя ўстановы вобласці пачалі работы па ўзнаўленні лясоў, адзначыў кіраўнік. «Агульная плошча запланаваных работ па стварэнню лясных культур восенню 2025 года складае 1650 га», — расказаў Ігар Дзегцярык. Работы па дапаўненню лясных культур маюць намер правесці на больш як 12 тыс. га

Ігар Дзегцярык дадаў, што восенню дапамагчы ў стварэнні лясных культур жадаючыя могуць у чатырох лясгасах вобласці на агульнай плошчы 500 га — Буда-Кашалёўскім, Васілевіцкім, Жлобінскім, Рэчыцкім. «Ужо тэлефануюць і цікавяцца магчымасцю паўдзельнічаць у работах прадстаўнікі многіх арганізацый. Напрыклад, УУС аблвыканкама, „Гомельэнерга“, Беларуская чыгунка, прафсаюзы», — адзначыў генеральны дырэктар. 

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко адзначыў: неабходна раўнамерна размеркаваць работы, нагрузку, каб ва ўсіх жадаючых была магчымасць унесці свой уклад.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю