Top.Mail.Ru

У Гомельскім раёне адкрылі новы комплекс пагранзаставы «Сямёнаўка»

Знакавая падзея — чарговы прыклад таго, што пры падтрымцы дзяржавы ў Гомельскім рэгіёне робіцца ўсё, каб вайскоўцы неслі службу ў камфортных умовах.


Пагранічная застава «Сямёнаўка» была сфарміравана яшчэ ў верасні 2019 года. Першапачаткова яна размяшчалася ў памяшканнях модульнага тыпу. Будаўніцтва новага комплексу пагранзаставы пачалося ў 2022 годзе. На тэрыторыі новага комплексу абсталяваны месцы для захоўвання і рамонту тэхнікі, гадавальнік для службовых сабак, гарадок пагранічнай службы і спартыўныя аб’екты. Падраздзяленне аснашчана сучаснай аўтамабільнай тэхнікай, прыборамі назірання і начнога бачання, цеплавізарамі, сродкамі сувязі.

Як звярнуў увагу падчас цырымоніі адкрыцця комплексу старшыня Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў, пагранзастава «Сямёнаўка» ў Гомельскім раёне ўжо другая з шасці пагранічных застаў на беларуска-украінскім участку граніцы, якія будуюцца па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме і ўвод у строй якіх прадугледжаны на гэты год. 

Падраздзяленне займае асаблівае месца ў забеспячэнні пагранічнай бяспекі: ахоўвае больш за 18 кіламетраў дзяржаўнай мяжы з Украінай на адным з найважнейшых участку на Гомельскім напрамку.

— Сёння знакавая падзея для ўсяго паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі, — выказаў упэўненасць на цырымоніі адкрыцця новага комплексу пагранзаставы старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. — Геапалітычная сітуацыя мяняецца фактычна штодня. Мы чуем заявы лідараў вялікіх краін і спадзяёмся што будзе мір, але бяспека нашых людзей — найвышэй за ўсё. У такой абстаноўцы актывізуецца міжнародная злачыннасць — у эканамічным кірунку, наркабізнесе, тэрарызме. Мы бачылі розныя выпадкі, калі наш сілавы блок папярэджваў спробы злачынцаў перанесці розных выбуховыя рэчывы. Кожны чалавек, які сёння заняты ў эканоміцы, выхоўвае, вучыць дзяцей, займаецца аховай здароўя, разумее, што кіраўніцтва нашай краіны робіць усё магчымае для забеспячэння бяспекі як на самой дзяржмяжы, у прыграніччы і ў цэлым усёй краіны, — падкрэсліў Іван Крупко.

Кіраўнік рэгіёну зазначыў, што будаўніцтва падобных інфраструктурных аб’ектаў для нясення службы — важны складнік нацыянальнай бяспекі. За апошнія тры гады на паўднёвай мяжы ўведзена шэсць тэхнічна абсталяваных прагранзастаў.

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю