12 верасня, у дзень 959-годдзя Мінска, горад пачаў свята з ціхай, урачыстай хвіліны. А 10:00 каля абеліска «Мінск —горад-герой» сабраліся людзі розных пакаленняў — кіраўнікі горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны, госці з-за мяжы і проста мінчане.
Кветкі ля Вечнага агню — гэта не проста рытуал. Гэта «дзякуй» тым, хто адстаяў мір. Кожны букет — слова падзякі, кожная хвіліна маўчання — гэта успамін пра тых, хто не вярнуўся.


Пасля цырымоніі на святочных пляцоўках пачнуцца канцэрты, ярмаркі і фестывалі моладзі. Завяршыцца свята фейерверкам.


Валерый КАРТУЛЬ