Top.Mail.Ru

У Горацкім раёне кіроўца бензавоза прадаў больш за 400 л паліва

У Горацкім раёне кіроўца бензавоза прадаў больш за 400 л паліва, якое прызначалася для сельскагаспадарчай тэхнікі. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.



Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што паліва прысвоіў 56-гадовы кіроўца бензавоза. Два месяцы ён атрымліваў на запраўках дызельнае паліва і бензін для тэхнікі, задзейнічанай у палявых работах. 

Аднак частку свайго грузу ён так і не давозіў да месца прызначэння. У канцы працоўнага дня кіроўца зліваў гаручае і прадаваў знаёмаму. Злачынным чынам было рэалізавана больш за 400 л паліва.

У дачыненні да кіроўцы следчыя распачалі крымінальную справу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю