Top.Mail.Ru

У Гродна адкрылі выставу паштовай экспазіцыі «Беларусь праваслаўная»


Выстава адкрылася ў гонар 125-годдзя з дня заснавання Гродзенскай епархіі і сабрала ў сваёй экспазіцыі ўзоры марак і канвертаў, якія так ці інакш адлюстроўваюць рэлігійную тэматыку. Упершыню выстава была прэзентавана ў 2024 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і ў Мінскай духоўнай акадэміі. І сёння выставу ўпершыню прэзентавалі ў гродзенскім рэгіёне.

На Гродзеншчыне выстава дэбютавала ў Купалаўскім універсітэце, храме навукі, які цесна супрацоўнічае з Гродзенскай епархіяй. Як адзначыў Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, экспазіцыя дапамагае яшчэ лепш усвядоміць радасць уваскрэсення Хрыстова, якая стагоддзямі ўвасаблялася ў архітэктуры, жывапісе, іканаграфіі. Храмы, манастыры, абразы, помнікі, ушанаваныя ў паштовых праектах, маюць вялікую каштоўнасць, таму што расказваюць і жыхарам Беларусі, і людзям з іншых краін пра багатую гісторыю, архітэктуру, кніжную культуру, традыцыі хрысціянства на беларускіх землях.

— Так, зараз пераважаюць лічбавыя тэхналогіі, але рукапісныя лісты захоўваюць цяпло душы. Яны застаюцца ў гісторыі. Гэта выстава цікавая яшчэ і тым, што тут прадстаўлены не проста маркі, а паштовыя наборы першага дня. Калі выпускаецца марка, адбываецца яе гашэнне, ставіцца дата, пазначаецца месца, дзе яно адбылося. А ўдзельнікі цырымоніі пакідаюць свае подпісы. І сярод экспанатаў ёсць арыгінальны подпіс Прэзідэнта рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, — расказаў Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, звяртаючыся да гасцей вернісажа адзначыла, што адкрыццё выставы стала магчымым дзякуючы цеснаму сяброўству Гродзенскай епархіі і Купалаўскага ўніверсітэта. Дарэчы, Гродзеншчына — гэта першы рэгіён, які прымае выставу пасля Мінска. І ў Гродне быў прадстаўлены новы паштовы праект — канверт, прысвечаны 125-годдзю з дня заснавання Гродзенскай епархіі

Экспазіцыя «Беларусь праваслаўная» — сумесны праект Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны паштовы стэнд экспазіцыі «Беларусь праваслаўная» — гэта не проста прыгожы дызайн, гэта знаёмства з багатай гісторыяй Праваслаўя на беларускай зямлі. На дадзены момант у Беларусі ўведзена ў абарачэнне амаль 1600 паштовых марак і блокаў, і больш за 100 з іх — прысвечаныя Праваслаўю, канвертаў жа і картак яшчэ больш.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю