Top.Mail.Ru

У Гродне прыбіраюць снег работнікі ЖКГ, арганізацый і вайскоўцы

У Гродне 86 адзінак спецыяльнай тэхнікі працуюць на прыборцы снегу на вуліцах горада, паведамілі БелТА ў гарадскім упраўленні ЖКГ. 


Камунальныя службы працуюць у кругласутачным рэжыме. «Уначы ў горадзе працавала больш за 70 адзінак спецыяльнай тэхнікі: раскідвальнікі пяску, трактары, пагрузчыкі. За мінулыя суткі расходавана 700 т пясчана-салянай сумесі. Расчыстка вялася механізаванымі калонамі сумесна з ДАІ», — расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара  «Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Андрэй Лісіца. 

На дапамогу камунальнікам выйшлі не толькі работнікі арганізацый горада, але і вайскоўцы. Як адзначыў Андрэй Лісіца, больш за дзвесце вайскоўцаў аказваюць дапамогу па расчыстцы ад снегу мастоў, пуцеправодаў, дваровых тэрыторый, наводзяць парадак у месцах воінскіх пахаванняў. 

«Пасля заканчэння снегападу да работы па прыборцы снегу падключацца яшчэ 200 чалавек. Гэта работнікі ЖКГ іншых спецыяльнасцяў: сантэхнікі, электрыкі і іншыя», — паведамілі ў гарадскім упраўленні ЖКГ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю