Для бяспечнага выканання задач была набыта ўнікальная для Беларусі тэхніка-мабільная пад’ёмная рабочая платформа з ізалявальным звяном на базе паўнапрываднога шасі МАЗ са спецыяльным абсталяваннем.
У снежні рамонтна-эксплуатацыйная брыгада Шчучынскага раёна электрасетак філіяла «Гродзенскія электрычныя сеткі», якая папярэдне прайшла навучанне ў навучальным цэнтры РУП «Гроднаэнерга», выканала першыя практычныя работы на ВЛ 10 кВ па замене дэфектных ізалятараў і вязак.
«Работы выкананы штатна, прафесійна і без спынення электразабеспячэння. Засваенне гэтага метаду — значны крок у павышэнні надзейнасці і бесперабойнасці энергазабеспячэння спажыўцоў Гродзенскай вобласці», — расказаў намеснік галоўнага інжынера па рабоце з персаналам РУП «Гроднаэнерга» Уладзіслаў Бяляўскі.