Top.Mail.Ru

У Гродне адзначылі 82-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У гэты дзень адбыўся шэраг мерапрыемстваў, якія былі напоўнены падзякай тым, хто ваяваў на крывавых палях вайны. Жыхары і госці горада ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.


У парку Жылібера прайшоў мітынг каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, дзе сабраліся прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, ветэраны, моладзь і жыхары горада. Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель падкрэсліў важнасць памяці аб тых, хто змагаўся за свабоду Радзімы.


На пляцоўцы гісторыка-археалагічнага музея адбылася ўрачыстая перадача капсулы з лістамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны будучым пакаленням. Ваенна-патрыятычная акцыя аб’яднала некалькі пакаленняў гродзенцаў, а галоўным героем мерапрыемства стаў удзельнік вайны Іван Няўзораў, які працягвае сустракацца з моладдзю і дзяліцца ўспамінамі. Капсулу перадалі на захоўванне ў музей, яе адкрыюць у 2045 годзе ў гонар 100-годдзя Перамогі. Акцыя праводзіцца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з ваенным камісарыятам Гродзенскай вобласці.


Таксама прайшло патрыятычнае мерапрыемства на воінскім пахаванні № 1760, дзе ўвекавечылі імёны 13 савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні Гродзенскага раёна. Гэта стала магчымым дзякуючы рабоце пошукавага атрада УП «Гроднааблгаз», а на мемарыяльных плітах цяпер высечаны новыя прозвішчы, што аднавіла гістарычную справядлівасць.


Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ 
Фота Ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю