У Гродне работнікі МНС прыйшлі на дапамогу казулі, паведамляецца ў прэс-службе ведамства.
«Сёння ратавальнікам паступіла паведамленне аб казулі, якая трапіла ў тэхнічны вадаём. Напалоханая жывёла не магла выбрацца з вады самастойна», — гаворыцца ў паведамленні.
Выратавальная аперацыя заняла ўсяго некалькі хвілін: работнікі МНС спусціліся ў ваду, абвязаўшы казулю вяроўкай, выцягнулі жывёлу на бераг і перадалі прадстаўнікам ветэрынарнай службы для аказання дапамогі.