У Гродне легкавік збіў 12-гадовага хлопчыка. Пра гэта паведамляе БелТА.
Інцыдэнт адбыўся сёння каля 12:20. 77-гадовы мужчына за рулём аўтамабіля «Сеат» у двары дома № 46 на бульвары Ленінскага Камсамола збіў 12-гадовага хлопчыка, які выехаў на веласіпедзе з-за прыпаркаваных машын.
У выніку аварыі хлопчык атрымаў траўмы, яго даставілі ў медустанову.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.