Top.Mail.Ru
359

У Гродне ў наведвальніка кафэ загарэўся тэлефон: на месца выязджалі ратавальнікі

У Гродне ў наведвальніка кафэ загарэўся тэлефон. Па паведамленні аб узгаранні выязджалі працаўнікі МНС, паведамляе БелТА.


Паведамленне аб загаранні ў кафэ на тэрыторыі гандлёвага цэнтра па вуліцы Горкага ў абласным цэнтры паступіла на нумар 101 учора, 19 ліпеня.

Прыбыўшы да месца выкліку, ратавальнікі высветлілі, што ў аднаго з наведвальнікаў загарэўся тэлефон. Загаранне ліквідавана працаўнікамі аб’екта, ніхто не пацярпеў. Эвакуацыя не праводзілася.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю