Top.Mail.Ru
315

У Гродне пачалі будаўніцтва стаматалагічнага цэнтра

У Гродне з’явіцца новы стаматалагічны цэнтр, будаўніцтва якога пачалося. Будынак будзе размяшчацца па вуліцы Дубко і аб’яднае ўсе дзяржаўныя стаматалагічныя клінікі абласнога цэнтра, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама. 


Галоўны ўрач Цэнтральнай гарадской стаматалагічнай паліклінікі г. Гродна Аксана Корзун адзначыла, што гэта будзе клініка новага ўзроўню, дзе кожная дэталь будзе арыентавана на камфорт і здароўе пацыентаў. Цэнтр забяспечаць самым сучасным абсталяваннем і лічбавымі тэхналогіямі для вырашэння складаных клінічных задач. Асаблівая ўвага будзе аддадзена аперацыйнай для маніпуляцый пад агульным абязбольваннем.

Праект прадугледжвае ўзвядзенне чатырохпавярховага будынка, разлічанага на 360 наведванняў за змену. У цэнтры будуць працаваць лячэбна-хірургічнае аддзяленне на 12 працоўных месцаў, аперацыйны блок, аддзяленне для экстраннага прыёму інфіцыраваных хворых.

Таксама прадугледжаны аддзяленне платных медыцынскіх паслуг на 15 працоўных месцаў, рэнтгеналагічнае аддзяленне з 3D-камп’ютарным тамографам, артапантамографам і дэнтальным апаратам, фізіятэрапеўтычны кабінет, зубатэхнічная лабараторыя і адміністрацыйныя памяшканні.

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці да канца года ўсе раёны ў поўным аб'ёме будуць забяспечаны мабільнымі ФАПамі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю