У Гродне кіруючаму складу рэгіёна прадставілі новага старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксея Іглікава, паведамілі БелТА ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка ўзгадніў Аляксея Іглікава на пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці. Раней Аляксей Іглікаў узначальваў КДК Гомельскай вобласці.
Новага кіраўніка ў рэгіёне прадставіў намеснік старшыні КДК Рэспублікі Беларусь Станіслаў Наркевіч.
На гэтай пасадзе Аляксей Іглікаў змяніў Анатоля Дарожку, які цяпер кіруе КДК Мінскай вобласці.