Сёлета колькасць удзельнікаў рэкордная — 25 каманд. Прадстаўлены не толькі сілавыя структуры, але і кіраўнікі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, ветэраны, моладзь.
На агнявыя рубяжы выйшла і каманда ў складзе старшыні аблвыканкама Юрыя Караева, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Гродзенскай вобласці Канстанціна Бурака, прадстаўніка галоўнага фінупраўлення аблвыканкама Жанны Масько.
Спаборніцтвы праводзяцца ў трох відах — стральба з малакалібернай вінтоўкі, пнеўматычнага пісталета і пісталета Макарава.
«У дні, калі ваенныя праходзяць раптоўную пазапланавую праверку, мы з вамі таксама разам дэманструем гатоўнасць абараняць Айчыну. Таксама выходзім на мерапрыемства прыкладной, стралковай падрыхтоўкі. Гэта спорт, які рыхтуе да абароны Айчыны, — адзначыў Юрый Караеў. — Прыемна бачыць, што ўсе: і сілавыя органы, і іншыя структуры выказалі жаданне са зброяй у руках паспаборнічаць. Мы адчуваем сябе ў адзіным страі і рыхтуемся абараняць Айчыну. Тыя, хто сюды прыйшоў, я лічу ўжо гатовыя байцы для нашых партызанскіх і апалчэнскіх атрадаў», — звярнуўся да ўдзельнікаў спаборніцтваў губернатар.Памочнік Прэзідэнта Канстанцін Бурак дадаў:
«Майстэрскае валоданне зброяй — гэта элемент падрыхтоўкі афіцэра, элемент падрыхтоўкі грамадзяніна, патэнцыяльнай гатоўнасці да абароны сваёй Айчыны. Як кажа кіраўнік дзяржавы, лепш кожнаму выконваць свае функцыянальныя абавязкі на сваім месцы, чым ваяваць. Але мы павінны быць гатовыя да абароны краіны. І, зыходзячы з нашай абароннай дактрыны, з канцэпцыі, мы павінны пры неабходнасці нанесці непрымальны ўрон праціўніку, застаўшыся жывымі. Стральба ў гэтым добрая дапамога».Пераможцы турніру вызначацца ў камандным і асабістым заліках. Узнагароджанне адбудзецца традыцыйна ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.