Top.Mail.Ru

У Гродне прайшоў мітынг да Дня народнага адзінства

Символ исторической справедливости и преемственности поколений

У Гродне адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню народнага адзінства, перадае БелТА.

Жыхары горада над Нёманам сабраліся ў знакавым для кожнага гараджаніна месцы — ля падножжа мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», які створаны для ўшанавання памяці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама змагароў, якія загінулі за савецкую ўладу ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Урачыстая закладка кургана прайшла 17 верасня 1968 года. Яго адкрыццё адбылося роўна праз год і было прымеркавана да 30-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Дзень народнага адзінства перш за ўсё сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Гэта сімвал сапраўднага імкнення беларусаў жыць адной вялікай сям’ёй ва ўласным доме.

Як адзначыў старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі, сёння беларусы адзначаюць дзяржаўнае свята, Дзень, які стаў важнай датай у гісторыі краіны. «У 1939 годзе Беларусь, падзеленая паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 года, зноў стала адзінай краінай, — сказаў Алег Бялінскі. — 17 верасня для кожнага беларуса сімвалізуе сілу народнага адзінства і патрыятызму, гістарычную справядлівасць і пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць Рэспублікі Беларусь. І мы сёння з удзячнасцю ўспамінаем тых, хто вызваляў наш горад, хто ўз’яднаў штучна падзелены беларускі народ. Мы памятаем і шануем тых, хто змагаўся і хто аддаў сваё жыццё за нашу мірную будучыню. У іх гонар у нашым горадзе названыя вуліцы, усталяваныя абеліскі і мемарыялы».

Фота grodnonews.by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю