Top.Mail.Ru

У Гродне ўручылі ўзнагароды і дыпломы пераможцам і лаўрэатам XXII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара»

У Гродне ўручылі ўзнагароды і дыпломы пераможцам і лаўрэатам XXII Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара», перадае БелТА.


Цырымонія ўзнагароджання праходзіць у рамках VI Форуму медыйнай супольнасці Беларусі «Медыяасяроддзе сёння: сэнсы або «белы шум». Пасля пленарнага пасяджэння раскрыта галоўная інтрыга дня — названыя пераможцы і Лаўрэаты XXII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». 

На конкурс была пададзена рэкордная колькасць работ — 486. Ад рэспубліканскіх СМІ — 95, рэгіянальных — 352, ведамасных — 39. Узнагароды ў 27 намінацыях атрымалі 75 лаўрэатаў і пераможцаў.

Штогадовы конкурс праводзіцца для развіцця друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў, павышэння прафесійнага ўзроўню журналістаў і стымулявання творчай дзейнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю