Top.Mail.Ru
238

У Гродне тэсціруюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду — гэта варта бачыць

У гарадскім парку Гродна мадэрнізуюць кола агляду, паведамляе Точка.by. Галоўнай навінкай стала ілюмінацыя: на атракцыён устанавілі сучасную святлодыёдную сістэму, якая дазваляе трансляваць розныя малюнкі і надпісы.


Магчымасці навінкі ўжо пратэставалі — на коле агляду пырхалі матылі, выскоквалі з вады дэльфіны і лёталі паветраныя шары.

Майстры завяршаюць наладжванне абсталявання, і ўжо хутка ў Гродне з’явіцца яшчэ адно месца, якое прыцягвае мясцовых жыхароў і гасцей горада. Зрэшты, дакладнай даты пакуль не называюць.

Дарэчы, мадэрнізацыя закране і іншыя аб’екты парку. Так, на аўтадроме ўжо замянілі машынкі, а хутка з’явіцца і новы тэматычны фасад.

Чытайце таксама: Якой будзе набярэжная ў Гродне — па ёй ужо можна прагуляцца віртуальна

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю