Top.Mail.Ru
194

У Гродна з’явіўся новы горад-пабрацім у Расіі: пагадненне падпісана з Омскам

Пагадненне аб пабрацімскіх сувязях падпісалі першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Савашэвіч і мэр Омска Сяргей Шэлест. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. 



Омск — горад-мільённік, буйны прамысловы, культурны і навуковы цэнтр Сібіры. Гродна стаў сёмым па ліку беларускім пабрацімам Омска. У гонар горада на Нёмане ў сібірскім мегаполісе будзе названая вуліца. 

Мэр Омска Сяргей Шэлест выказаў упэўненасць, што амічам дакладна спадабаецца атмасфера Гродна, яны абавязкова будуць прыязджаць сюды як турысты. «Нават сёння, калі мы ішлі на сустрэчу ў гарвыканкам, сустрэлі на цэнтральнай вуліцы Савецкай амічоў, цалкам выпадкова. Гэта значыць нашым землякам ужо цікавы Гродна. Мы хочам развіваць супрацоўніцтва і ў эканамічнай сферы, і ў адукацыйнай, і ў культурнай,» — падкрэсліў госць. 

«Для Гродна Омск — 13-ы горад Расійскай Федэрацыі, з якім узаемаадносіны замацаваны пабрацімскім пагадненнем. Гродзенскія прадпрыемствы пастаўляюць прадукцыю ў 73 рэгіёны Расіі, уключаючы Омск. За мінулы год пастаўлена тавараў на $8 млн. Падпісанне пагаднення забяспечыць больш цесны кантакт па ўсіх напрамках», — пракаментаваў Дзмітрый Савашэвіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю