У Гродне завершаны ацяпляльны сезон. Аб гэтым паведамляе БелТА.
З 4 мая ў абласным цэнтры адключаюць ацяпленне трэцяй чаргі — у школах, дзіцячых садах, бальніцах і паліклініках, установах сацыяльнай абароны, гасцініцах, музеях, бібліятэках і архівах.
Такое рашэнне прыняў Гродзенскі гарвыканкам у сувязі са станоўчай сярэднясутачнай тэмпературай паветра.