У Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці байцы спецпадраздзялення ліквідавалі 65-гадовага мужчыну, які адкрыў агонь па супрацоўніках міліцыі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У міліцыю паступіла інфармацыя: у 65-гадовага жыхара в. Старая Рудня Астравецкага раёна захоўваецца незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, якой ён пагражае суседзям.
Паводле слоў першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Аляксандра Быкава, неадкладна міліцыянеры разам з байцамі атрада спецыяльнага прызначэння «Цыклон» унутраных войскаў МУС накіраваліся да месца жыхарства ўладальніка зброі.
Убачыўшы праваахоўнікаў, агрэсіўна настроены мужчына зрабіў у іх стрэл. Супрацьпраўныя дзеянні былі аператыўна спынены вайскоўцамі спецпадраздзялення, якія адкрылі агонь на паражэнне. Зламыснік абясшкоджаны. Пры аглядзе яго дома знойдзена самаробная зброя.
У МУС нагадалі, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС пры выкананні службовых абавязкаў знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да іх немінуча прыводзяць да крымінальнай адказнасці і спыняюцца ўсімі прадугледжанымі заканадаўствам сродкамі, уключаючы табельную зброю.