Top.Mail.Ru

У Гродзенскай вобласці пачалі ўборку азімага ячменю

Першыя камбайны выйшлі на палі ў Гродзенскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім і Слонімскім раёнах, даўшы старт жніве — 2025, перадае Telegram-канал «Пул 4 Регион».



Трэба будзе ўбраць ураджай збожжавых каласавых і зернебабовых з плошчы 297,2 тыс.га. Першыя тоны збожжа атрыманы ад азімага ячменю, Уборачная плошча якога складае 37,1 тыс. га, што на 3,3 тыс. га больш, чым летась. Хоць уборка пакуль носіць выбарачны характар, гэта важны сігнал аб пачатку актыўнай фазы сельскагаспадарчага года. 

Важна адзначыць, што ўсе раёны Гродзенскай вобласці цалкам гатовыя да правядзення жніва.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю