Top.Mail.Ru

У Гродзенскай вобласці падрыхтавана 3 тыс. га пад сяўбу азімага рапсу

У Гродзенскай вобласці падрыхтавана 3 тыс. га пад сяўбу азімага рапсу. Аб гэтым паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў на селектарнай нарадзе з Прэзідэнтам Беларусі, перадае БелТА.


«У Гродзенскай вобласці ўборка азімага ячменю практычна завершана — 36,7 тыс. га, 99,6 працэнта. Намалочана 219 тыс. т, ураджайнасць — 59,8 ц/га», — праінфармаваў Юрый Караеў.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўраджайнасць практычна ў два разы вышэйшая, чым у Брэсцкай вобласці. «Ураджайнасць у нас практычна заўсёды самая вялікая», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

«Абмалочана 20 працэнтаў плошчаў азімага рапсу, намалочана 57 тыс. т алейнага семя пры ўраджайнасці 37,7 ц/га. Пачалі ўборку яравога ячменю, зернебабовых, азімай пшаніцы і трыцікале, — адзначыў Юрый Караеў. — Церабленне лёну-даўгунцу — 3,5 тыс. га, або 50 працэнтаў пасяўных плошчаў. Пераварочванне стужак лёну праведзена на плошчы 573 га».



Другі ўкос траў праведзены на 75 працэнтах плошчаў — гэта 136 тыс. га. На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 10,8 кармавых адзінак, плюс 1,2 да мінулага года. Уборка саломы ў рэгіёне праведзена на 27,6 тыс. га, або 60 працэнтах. «І ўжо ўзарана глеба пад сяўбу азімага рапсу ў памеры 3 тыс. га», — далажыў ён.

Для дапамогі сельгасарганізацыям ва ўборцы ўраджаю плануецца прыцягнуць 193 адзінкі аўтатрактарнай тэхнікі, прыняты на работу камбайнерамі 334 чалавекі.

Паводле слоў Юрыя Караева, усе заўвагі КДК узяты на кантроль, вырашэнне пытанняў пацвярджаецца фота- і відэасправаздачамі з месцаў, пераправяраецца. «З крадзяжом змагаемся, яго шмат выяўляе МУС і вельмі прынцыпова. Але шмат выяўляюць і кіраўнікі гаспадарак, — сказаў кіраўнік вобласці. — Калі я разбіраюся па кожным выпадку, у асноўным выяўляюць кіраўнікі і клічуць міліцыю».

У рэгіёне не ў рабочым стане толькі шэсць старых камбайнаў, на якія праблематычна знайсці запчасткі. «Іх усяго шэсць штук, але і іх быць не павінна. Улічым гэта і да наступнага сезона так не будзе», — запэўніў Юрый Караеў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю