Top.Mail.Ru
132

У Гродзенскай вобласці ратавальнікі прыйшлі на дапамогу 11 аўтамабілям, якія захраснулі ў снезе

За мінулыя суткі супрацоўнікі МНС у Гродзенскай вобласці дапамаглі адбуксіраваць 11 захраслых у снезе аўтамабіляў, паведамілі БелТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.



За мінулыя суткі на лінію 112 паступіла 11 паведамленняў аб неабходнасці аказання дапамогі ў буксіроўцы транспартных сродкаў, якія захраслі ў снежных заносах. Адбуксіравана 6 легкавых, 3 грузавыя аўтамабілі, аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі, расказалі ва ўпраўленні МНС. Людзі пры гэтым не пацярпелі.

У Карэліцкім раёне паблізу вёскі Азярское ратавальнікі дапамаглі выбрацца са снежнага палону захрасламу турыстычнаму аўтобусу, у салоне якога знаходзіліся 48 чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Ніхто не пацярпеў. Пасля буксіроўкі аўтобус працягнуў рух па маршруце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю