Top.Mail.Ru
215

У Гродзенскай вобласці з пачатку года пабудавалі 677 кватэр для шматдзетных сем'яў

Гадавы план па будаўніцтве жылля для шматдзетных сем’яў у Гродзенскай вобласці выканалі на 106,6 %. Пра гэта расказала БелТА. 


У студзені-верасні ў Гродзенскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 302,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, гэта 66,4 % ад гадавога задання. У тым ліку здадзена ў строй 26 шматкватэрных жылых дамоў плошчай 167,2 тыс. кв. м і 129 тыс. кв. м індывідуальнага жылля. Даведзенае заданне па выніках 9 месяцаў у рэгіёне выканалі.

Будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай у вобласці ідзе апераджальнымі тэмпамі. Па выніках 9 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 78,6 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, гэта 92,5 % ад гадавога задання.

«Знаходзіцца на пастаянным кантролі выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні жыллём і накіраванні на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў. За 9 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 677 кватэр для 676 шматдзетных сем’яў пры заданні забяспечыць жыллём 635 шматдзетных сем’яў на працягу года. Такім чынам ужо зараз гадавое заданне выканана на 106,6 %», — сказаў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Петух.

У цэлым для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пры заданні 101 тыс. кв. м пабудавана 117 тыс. кв. м, або 115,8 % да плана. Уведзены ў строй 24 жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання агульнай плошчай 1,4 тыс. кв. м у жылых дамах Ваўкавыска, Ліды, Слоніма, Шчучына.

Усяго на Гродзеншчыне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 456,1 тыс. кв. м жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 85 тыс. кв. м. Па намечаных планах вядзецца ў рэгіёне будаўніцтва мінімальна неабходных аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў раёнах жылой забудовы да жылых дамоў, якія ўводзяцца ў эксплуатацыю. Праграмай будаўніцтва жылля на 2025 год на гэтыя мэты прадугледжана накіраваць Br117,94 млн.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю