Top.Mail.Ru
126

У Гродзенскім раёне ў полі гарэла сцірта саломы, выратавалі 200 тон

У Гродзенскім раёне агняборцы і работнікі гаспадаркі выратавалі пры пажары 200 т саломы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскім абласным УМНС.



Як расказалі ў ведамстве, падраздзяленні МНС выязджалі ў в. Баранава, дзе ў полі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў гарэла сцірты саломы. Дзякуючы зладжанай рабоце ратавальнікаў і работнікаў гаспадаркі ўдалося зберагчы ад агню 200 т саломы. Агонь паспеў знішчыць 240 т. 

Прычыну пажару высвятляюць.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю