Упершыню грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь» у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў у маі 2015 года і быў прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На гэты раз у першы дзень спаборніцтваў з самай раніцы ўдзельнікі сабраліся на старце конкурсу «Гаспадар і гаспадыня». Маладыя і энергічныя людзі з энтузіязмам рыхтавалі традыцыйныя караваі, якія будуць пазней прэзентаваць журы. Таксама ў рамках гэтага конкурснага іспыту ўдзельнікі паказваюць свае ўменні ў сталярнай справе, вырабляючы прадметы з дрэва. Гатовыя работы будуць таксама прэзентаваны журы.
Днём на плошчы ўніверсітэцкага сцяга адбылося ўрачыстае адкрыццё марафону. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прывітала ўдзельнікаў. Яна адзначыла, што марафон «Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь!» пачынаўся як універсітэцкае мерапрыемства з ініцыятывы студэнтаў. З часам ён стаў рэспубліканскай, а зараз і міжнароднай падзеяй, якая аб’ядноўвае студэнтаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
— Мы заўсёды рады бачыць удзельнікаў марафону і з нецярпеннем чакаем гэтую яркую падзею, і вельмі сумуем. Дзякуй вам вялікі, хлопцы і дзяўчаты! А таксама дзякую кіраўнікам універсітэтаў за тое, што накіравалі сваіх студэнтаў да нас. Марафон служыць напамінам аб тым подзвігу, што здзейснілі нашы дзяды і прадзеды, якія падаравалі нам мірнае неба над галавой, — звярнулася Ірына Кітурка да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі. Таксама рэктар падзякавала камандзе з Расійскай Федэрацыі, якая прыбыла раздзяліць с беларусамі спаборніцкія дні марафону.З году ў год студэнты і навучэнцы каледжаў з вялікім задавальненнем вяртаюцца ў Купалаўскі ўніверсітэт не толькі за перамогай, але і класнымі, яркімі эмоцыямі, якія надоўга застануцца ў сэрцы. Курсант 3 курса ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Барыс Бараноўскі адзначыў, што ў дні марафону не толькі ВНУ зменьваецца, але і ўвесь горад:
— Я як актыўны ўдзельнік студэнцкіх мерапрыемстваў не мог абысці бокам такую знакавую падзею і з задавальненнем да яе далучыўся. Гэта так класна, што студэнцкая ініцыятыва вырасла ў вялікую падзею. Рады быць часткай марафону, змагацца разам з камандай за перамогу і, канешне, знаходзіць новых сяброў. Упэўнены, што кожны конкурсны дзень навучыць нас нечаму новаму і дазволіць прапампаваць навыкі камунікацыі, уменне хутка рэагаваць у нестандартных сітуацыях, — падзяліўся Барыс.Пасля адкрыцця ўдзельнікі праверылі свае веды ў інтэлектуальнай гульні «Эрудыт». Завяршэннем першага дня стане вячэрняе мерапрыемства ў Маладзёжным цэнтры «Гродна», дзе ўдзельнікі змогуць расслабіцца, пагутарыць і ўмацаваць сяброўскія сувязі.
Марафонцы прадоўжаць свой шлях, увасабляючы дэвіз марафону — «Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь!». Гэты марафон — важны крок на шляху да лепшай будучыні для краіны і яе грамадзян, а таксама ва ўмацаванні сяброўскіх сувязяў з дзяржавамі-пабрацімамі.
Вераніка Казлоўская.