Top.Mail.Ru
162

У ГЦ «Першы нацыянальны гандлевы дом» уручылі падаркі выхаванцам дзіцячых дамоў

Дабрачынная навагодняя акцыя «Ёлка жаданняў» у гандлёвым цэнтры «Першы нацыянальны гандлевы дом» працягваецца. Падарункі выхаванцам дзіцячых дамоў уручылі 16 снежня. Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы!


Мяккія цацкі, спартыўны інвентар, гаджэты — гэтыя і многія іншыя жаданні напісалі на шарах-паштоўках дзеткі з 12 дзіцячых дамоў. Іх павесілі на вялікай ёлцы каля цэнтральнага ўваходу ў гандлёвы цэнтр, каб прадстаўнікі сталічных прадпрыемстваў і арганізацый маглі пабыць чараўнікамі і выканаць дзіцячыя мары.

Па словах начальніка аддзела маркетынгу і карпаратыўнай культуры дзяржаўнага аб’яднання «Сталічны гандаль і паслугі» Андрэя Чысцякова, у акцыі прынялі ўдзел 24 прадпрыемствы:

— Сёння на свята былі запрошаны 88 хлопчыкаў і дзяўчынак, наведаць навагодняе шоу змаглі 75. Астатнія па розных прычынах вымушаныя былі знаходзіцца ў дзіцячых дамах. Аднак без падарункаў дзеткі не застануцца — Дзед Мароз прывязе ўсё, што яны прасілі.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Ксеніі ЛІННІК

Чытайце таксама: Больш за 1 млн дзяцей і 150 устаноў. Як пройдзе акцыя «Нашы дзеці», расказалі ў Мінадукацыі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю